12 красавіка вернікі парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні правялі набажэнства Крыжовага шляху па вуліцах горада.
Набажэнства прайшло ў межах велікапосных рэкалекцый, якія адбыліся ў парафіі з 11 па 13 красавіка. Рэкалекцыі праводзіў а. Алег Шэнда OFM Cap, які служыць у Мінску.
Удзельнікі набажэнства па чарзе неслі крыж, разважаючы над ахвярай, здзейсненай Езусам Хрыстом.
Такія супольныя малітвы садзейнічаюць умацаванню веры, дапамагаюць людзям глыбей спасцігаць таямніцу адкуплення.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі