Skip to main content

У Лідзе прайшла сустрэча ўдзельнікаў руху “Легіён Марыі” Гродзенскай дыяцэзіі

legion maryi 422 сакавіка ў лідскім фарным касцёле Узвышэння Святога Крыжа прайшла сустрэча ўдзельнікаў руху “Легіён Марыі” Гродзенскай дыяцэзіі.

Нагодай да сустрэчы была ўрачыстасць Звеставання Пана, якая святкуецца 25 сакавіка.

На сустрэчы прысутнічаў духоўны кіраўнік удзельнікаў руху кс. Віталій Валюк.

У межах сустрэчы адбыліся спецыяльныя малітвы руху “Легіён Марыі”, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, святая Імша, салодкі стол.

На адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў шэрагі “Легіёну Марыі” былі прыняты новыя ўдзельнікі з лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа. Усе ўдзельнікі аднавілі абяцанні, дадзеныя пры далучэнні да руху.

Таксама адбыліся духоўныя размовы на тэму, як быць “легіянерам Марыі” ў сучасным свеце. Некаторыя ўдзельнікі падзяліліся досведам свайго паклікання і служэння.

Да руху “Легіён Марыі” можа далучыцца кожны, хто хоча праслаўляць Найсвяцейшую Панну Марыю і дапамагаць людзям, якія знаходзяцца ў патрэбе, малітвай, словам ці справамі.

Сёлета “Легіён Марыі” ў Беларусі адзначае 30-годдзе свайго існавання. Яго дзейнасць у нашай краіне пачалася ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія).

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі