Skip to main content

У гродзенскай семінарыі распачалі Вялікі пост рэкалекцыямі

rec seminaria 11На першым тыдні Вялікага посту, з 5 па 8 сакавіка, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі пад назвай “Перастаньце чыніць зло, навучыцеся рабіць дабро” (Іс 1, 16).

Правёў духоўныя практыкаванні а. Павел Федаровіч MIC, які паходзіць з лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа і служыць у Барысаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Канферэнцыі ў межах рэкалекцый базаваліся на чатырох відах фармацыі семінарыстаў. Рэкалекцыяніст адзначыў, што найважнейшае, чаму павінны вучыцца ў семінарыі будучыя святары, – гэта тое, як будаваць адносіны з Богам, іншымі людзьмі і самім сабой.

Семінарысты ўдзячныя айцу Паўлу за тое, што ён правёў рэкалекцыі і падзяліўся досведам свайго святарскага служэння.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Станіслаў Бервячонак