Skip to main content

Перад 8 сакавіка ў гродзенскай катэдры адбыўся Крыжовы шлях для жанчын

kryzowyslah zanczyny 57 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, у гродзенскай катэдры адбыўся Крыжовы шлях для жанчын.

У набажэнстве ўдзельнічала шмат верніц. Яны неслі крыж ад стацыі да стацыі.

Разважанні Крыжовага шляху таксама прысвячаліся жанчынам. Між іншым, гаварылася, што жанчына, як і Божая Маці, ніколі не кіне сваё дзіця. Выказвалася думка, што як Хрыста распранулі падчас Яго мукі, так у сучаснай модзе творы разнастайных мадэльераў распранаюць жанчын. Гучалі словы, што, хоць для жанчын характэрна доўга памятаць крыўду, трэба ўмець дараваць, як Езус прабачыў людзям.

У канцы набажэнства пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі падзякаваў верніцам за супольную малітву і павіншаваў з надыходзячым святам.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі