Skip to main content

Біскуп Гродзенскі сустрэўся з прадстаўнікамі абласной улады

wladza26 лютага ў будынку біскупскай курыі ў Гродне адбылася сустрэча біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама.

На сустрэчу прыбылі начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Булаўка і намеснік начальніка ўпраўлення Уладзімір Скрыпко.

На сустрэчы абмяркоўваўся працэс перарэгістрацыі парафій Гродзенскай дыяцэзіі і іншыя актуальныя пытанні.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі