Skip to main content

Малітва за кс. Яна Гавецкага ў першую гадавіну яго смерці адбылася ў Іўі

iue gawecki 322 лютага ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбылася святая Iмша з нагоды першай гадавіны смерці кс. Яна Гавецкага.

Ксёндз Ян быў пробашчам гэтай парафіі ў 1996-2021 гг., адышоў у вечнасць 20 лютага 2024 г., пахаваны на найстарэйшых каталіцкіх могілках Гродна.
Імшу ўзначаліў цяперашні пробашч парафіі кс. Павел Калеснік, у ёй удзельнічала вялікая колькасць парафіян.

На літургіі маліліся аб вечным жыцці для спачылага.

Акрамя ўсяго іншага, вернікі памятаюць ксяндза Яна як арганізатара розных душпастырскіх мерапрыемстваў. Калі ён служыў у гэтай парафіі, то паклаў пачатак правядзенню ў Іўі фестывалю калядных спеваў “Gloria in excelsis Deo”, які стаў адной з яскравых падзей жыцця Касцёла на Беларусі. Яго ініцыятывай было і правядзенне пешых пілігрымак Івейскага дэканату ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях. Дзякуючы яму многія вернікі яго парафіі змаглі наведаць розныя санктуарыі ў нашай краіне і за яе межамі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі