Skip to main content

Новы нумар газеты "Слова Жыцця"

4szШто цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)

Чытаем выніковы дакумент Сінода Біскупаў. Апублікаваны Выніковы дакумент ХVI Звычайнай Генеарльнай Асамблеі Сінода Біскупаў “Дзеля Касцёла сінадальнага: камунія, удзел і місія” на беларускай мове. Разбіраемся: рэформы ці вяртанне да крыніцы?

Святы Казімір! Святы наш заступнік! Некаторыя цікавыя факты з жыцця каралевіча Казіміра, запісаныя падчас правядзення Святым Пасадам даследавання яго святасці і кананізацыйнага працэсу ў 1518–1602 гадах.

Прамыя генеалагічныя крыніцы і праца з імі. Пра тонкасці карыстання інфармацыяй з метрычных кніг, рэвізскіх казак, перапісаў і пасямейных спісаў – распавядае генеалог.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Газету можна набыць з 23 лютага ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Наступны нумар – 9 сакавіка.

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская