Skip to main content

Каталіцкі і праваслаўны святары здзейснілі благаслаўленне кватэр у новым доме ў Дзятлаве

photo 2025 02 21 16 41 51Пробашч дзятлаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Андрэй Лішко ўзяў удзел у благаслаўленні кватэр у новым доме ў Дзятлаве. Благаслаўленне было здзейснена ў межах урачыстасці, на якой навасёлам уручылі ключы ад кватэр.

Як паведамляе diatlovonews.by, ва ўрачыстасці ўдзельнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, сілавых структур, падрадных арганізацый, духавенства. 

Новы дом па вуліцы Прытыцкага ў Дзятлаве ўзведзены па рэспубліканскай праграме будаўніцтва арэнднага жылля для ваеннаслужачых. Арэндныя кватэры ў ім атрымалі супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС і аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.

Ксёндз Андрэй Лішко і святар Праваслаўнай Царквы – благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель – памаліліся разам з прысутнымі. Святары пажадалі навасёлам, многія з якіх прыйшлі цэлымі сем’ямі, шчасця, дабрабыту і Божай ласкі ў іх жыллі.