Skip to main content

Нунцый прыедзе да Капцёўкі

6 мая вырушыць пілігрымка для бацькоў “З Езусам Міласэрным да Маці Божай Яснагурскай” у Капцёўку на Узгорак Надзеі.

Расклад пілігрымкі:

7.00 – св. Імша ў францішканскім касцёле;
8.00 – пілігрымы вырушаюць з абразом Езуса Міласэрнага, перэгрынацыя якога адбываецца ў дыяцэзіі;
12.00 – прывітанне пілігрымаў на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы;
12.00-13.00 – адпачынак і гарбата;
13.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці;
13.15 – св. Імша ў інтэнцыі бацькоў, якую ўзначаліць кс. абп Клаўдыё Гуджэроцці і кс. бп Аляксандр Кашкевіч;
14.30 – Крыжовы шлях;
15.00 – заканчэнне пілігрымкі і ад’езд у Гродна.

Арганізатары пілігрымкі просяць прабачэння, што запланаваная раней пілігрымка для татаў у чэрвені не адбудзецца па прычынах правядзення на пачатку чэрвеня ў Гродне Фестываля нацыянальных культур. Усе мамы і таты запрашаюцца на пілігрымку для бацькоў да Маці Божай Яснагурскай – Цярпліва Слухаючай на Узгорку Надзеі ў Капцёўку 6 мая.

Па пытаннях удзелу ў пілігрымцы можна звярнуцца да кс. Міхала Ластоўскага па тэлефонах: 915-444, 655 44 22 (МТС).