9 лютага ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (дэканат Гродна-Захад) адбылася акцыя “Захавай сабе жыццё”, якую правялі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі.
Акцыя была арганізавана пры падтрымцы Каталіцкага Касцёла разам з дабрачынным каталіцкім таварыствам “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі і з удзелам валанцёраў.
У межах акцыі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі заахвоцілі пешаходаў і аўтамабілістаў няўхільна выконваць правілы бяспечных паводзін на дарозе. Увага была засяроджана на тым, як паводзіць сябе на дарозе і як карыстацца транспартнымі сродкамі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі