1 лютага, у вігілію свята Ахвяравання Пана, дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі наведалі законныя сёстры з парафій, размешчаных паблізу.
Іх візіт быў прымеркаваны да Сусветнага дня кансэкраванага жыцця, які адзначаецца ў свята Ахвяравання Пана. Айцы кармэліты, якія служаць у санктуарыі, запрасілі кансэкраваных асобаў адсвяткаваць там гэты дзень.
Разам з кармэлітамі госці ўдзельнічалі ў святой Імшы. Потым былі супольны абед і адпачынак.
Гудагайскі касцёл знаходзіцца ў шэрагу святынь, якія ў межах Юбілейнага 2025 года біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй устанавіў юбілейнымі: пры іх наведванні ўдзяляецца поўны адпуст. Такім чынам, магчымасць атрымаць адпуст мелі і законныя сёстры.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі