29 студзеня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй здзейсніў прызначэнні сярод святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.
Ксёндз Уладзімір Аксенцьеў вызвалены ад абавязкаў адміністратарa парафіі св. Станіслава, біскупа і мучаніка, у Лядску (Шчучынскі дэканат) i прызначаны адміністратарам парафій Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Перстуні (Сапоцкінскі дэканат).
Ксёндз Павел Гедройць вызвалены ад абавязкаў пробашча парафій Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Перстуні (Сапоцкінскі дэканат) i прызначаны пробашчам парафіі св. Станіслава, біскупа і мучаніка, у Лядску (Шчучынскі дэканат).
З кожным з гэтых святароў біскуп Гродзенскі сустрэўся асабіста, уручыў дэкрэт аб прызначэнні і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне на выкананне новых адказных абавязкаў.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі