Skip to main content

Біскуп Гуляй здзейсніў душпастырскі калядны візіт у гродзенскую семінарыю

kaliada seminaria 924 студзеня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй здзейсніў душпастырскі візіт, які па традыцыі пачынаецца ў перыяд Божага Нараджэння і называецца “калядой”, у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне.

Усе, хто ўваходзіць у семінарыйную супольнасць, сабраліся на сустрэчы з біскупам у капліцы навучальнай установы, каб разам даручыць Богу новы год і прасіць Яго шчодрых ласкаў на гэты час.

Біскуп назваў капліцу сэрцам семінарыі – дома, у якім студэнты ўзрастаюць у сваім пакліканні да святарства і набіраюцца неабходных для служэння сіл.

У межах візіту іерарх благаславіў памяшканні будынка семінарыі, у тым ліку аўдыторыі, пакоі студэнтаў і выкладчыкаў.

kaliada seminaria 5

У канцы біскуп завітаў у спартзалу. Ён адзначыў, што семінарыя – месца, дзе трэба назапасіць духоўных і фізічных сіл, каб у будучыні, калі Бог дазволіць, быць моцнымі душпастырамі і падтрымкай для сваёй аўчарні.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Станіслаў Бервячонак