19 студзеня ў гродзенскай парафіі Святога Духа адбылося каляднае прадстаўленне, якое падрыхтавалі дзеці.
Прадстаўленне было паказана ў парафіяльнай капліцы. Там сабралася вялікая колькасць вернікаў.
У прадстаўленні заключаўся глыбокі сэнс і важнае пасланне, адрасаванае сучаснаму чалавеку. Яно давала магчымасць задумацца над пытаннямі, якія застаюцца актуальнымі ў сённяшнім свеце. Маленькія акцёры з вялікім захапленнем і стараннем імкнуліся перадаць гледачам ідэю, што для Пана Езуса самым каштоўным дарам, які можа паднесці Яму чалавек, з’яўляецца чыстае і шчырае сэрца, напоўненае дабром і любоўю, і гэты дар не можа быць заменены ніякімі матэрыяльнымі багаццямі.
Прадстаўленне заклікала прысутных задумацца над тым, якія каштоўнасці ў іх жыцці з’яўляюцца сапраўднымі і як яны могуць падзяліцца гэтымі дарамі з іншымі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі