Skip to main content

Ксёндз Юрый Фядук прызначаны дэканам Шчучынскага дэканату

pryznaczenni 215 студзеня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў кс. Юрыя Федука дэканам Шчучынскага дэканату.

На гэтай пасадзе святар зменіць кс. Юрыя Кузьміча, нядаўна прызначанага пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Астраўцы.

Біскуп удзяліў ксяндзу Федуку пастырскае благаслаўленне на выкананне адказных абавязкаў на новай пасадзе.

dzekan

Ксёндз Юрый Фядук паходзіць з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску.

12 кастрычніка 1997 г. у катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў яму прэзбітэрскае пасвячэнне.

З 2010 г. з’яўляецца пробашчам парафіі святых aпосталаў Пятра і Паўла ў Ражанцы (Шчучынскі дэканат).

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі