Skip to main content

Ксёндз Валерый Пупкевіч прызначаны духоўным мадэратарам руху “Маці ў малітве” ў Гродзенскай дыяцэзіі

pryznaczenni 2Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў кс. Валерыя Пупкевіча SCI духоўным мадэратарам руху “Маці ў малітве” ў Гродзенскай дыяцэзіі. Аб гэтым гаворыцца ў дэкрэце біскупа за 13 студзеня.

Як адзначаецца ў дакуменце, абавязкі духоўнага мадэратара руху “Маці ў малітве” звязаны з сукупнасцю справаў, якія датычаць функцыянавання і духоўнага кіраўніцтва гэтым рухам. Яго служэнне будзе неабходным для аб’яднання хрысціянскіх маці ў сістэматычнай малітве за сваіх дзяцей.
Біскуп удзяліў ксяндзу Валерыю пастырскае благаслаўленне на выкананне адказных абавязкаў на новай пасадзе, выразіўшы надзею, што служэнне святара прынясе духоўныя плёны і дапаможа ў малітоўным фарміраванні маці Гродзенскай дыяцэзіі.

photo 2025 01 15 15 44 09

Ксёндз Валерый Пупкевіч нарадзіўся 31 жніўня 1995 г. у Паставах (Віцебская дыяцэзія). Пасля заканчэння сярэдняй школы ўступіў у супольнасць Святароў Найсвяцейшага Сэрца Езуса (сэрцанаў).

30 снежня 2021 г. прыняў у сваёй роднай парафіі св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах прэзбітэрскае пасвячэнне.

З’яўляецца вікарыем гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі