13 студзеня санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) наведалі кармэліты босыя з розных месцаў Беларусі.
Старадаўні гудагайскі касцёл, дзе знаходзіцца славуты ласкамі абраз Маці Божай Шкаплернай, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй у межах Юбілейнага года абвясціў юбілейным разам з некалькімі іншымі святынямі: пры пілігрымаванні ў такія касцёлы ўдзяляецца поўны адпуст.
Для кармэлітаў іх пілігрымка была магчымасцю наведаць юбілейную святыню, а таксама памаліцца за айца кармэліта Аркадзя Куляху – пробашча гудагайскай парафіі і кусташа санктуарыя, які нядаўна святкаваў імяніны.
У санктуарыі кармэліты ўдзельнічалі ў святой Імшы, якую ўзначаліў кусташ.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: с. Таццяна Касабуцкая