Skip to main content

Студэнты гродзенскай семінарыі наведалі грэка-каталіцкую супольнасць

seminarisci 112 студзеня студэнты прапедэўтычнага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне са сваім мадэратарам кс. Паўлам Скубам здзейснілі візіт да братоў грэка-каталіцкага абраду.

Айцец Андрэй Крот, які сустрэў гасцей, запрасіў іх паўдзельнічаць разам з вернікамі ў літургіі ў капліцы грэка-каталіцкай парафіяльнай супольнасці.

Студэнты семінарыі даведаліся, з якіх частак складаецца Эўхарыстычная літургія паводле чыну св. Яна Залатавуснага, пазнаёміліся з традыцыямі гэтага абраду. Па словах семінарыстаў, іх захапілі літургічныя спевы і глыбіня літургічных малітваў.

Пасля літургіі студэнты за гарбатай задалі айцу Андрэю пытанні, а таксама выслухалі гісторыю яго паклікання.

Як адзначаюць семінарысты, гэты візіт дапамог ім пашырыць кругагляд і ўпэўніцца, што Касцёл шматбаковы, але прытым адзіны ў сваёй малітве і веры.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі