Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
2025: надзея не расчаруе. Бягучы год булай Spes non confundit папа Францішак абвясціў Юбілейным годам надзеі. Якія ласкі можна атрымаць падчас Святога года?Дзе ў Гродзенскай дыяцэзіі вызначаны юбілейныя касцёлы?
Дзелімся радасцю веры. Сведчанні сужонкаў. Жыццёвы досвед сямейных пар з гродзенскіх парафій паказвае, што перажыўшы аднаўленне веры, немагчыма пакінуць гэты духоўны вопыт “для сябе” – атрымліваеш матывацыю да дзеяння.
Як маўчанне шкодзіць сужэнству? Пра гульні ў маўчанку і “пакаранне” цішынёй як форму маніпуляцыі ў сямейным жыцці, – разважае псіхолаг.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Шукайце газету з 12 студзеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).