Skip to main content

У гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай дзеці выступілі з калядным прадстаўленнем

batlejka baranowicze 95 студзеня ў гродзенскай парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай адбылося каляднае прадстаўленне, якое падрыхтавалі дзеці.

Прадстаўленне было прапанавана ўвазе гледачоў у парафіяльнай капліцы. Паглядзець яго сабралося шмат вернікаў.

batlejka baranowicze 8

Прадстаўленне несла ў сабе глыбокі сэнс і пасланне, адрасаванае сучаснаму чалавеку. Маленькія акцёры імкнуліся паказаць, што для Нованароджанага Пана Езуса найважнейшы дар, які можа Яму даць чалавек, – гэта дар чыстага, напоўненага дабром і любоўю сэрца і гэтага дару не могуць замяніць ніякія багацці і скарбы свету.

Пробашч парафіі кс. канонік Юрый Марціновіч падзякаваў дзецям за падрыхтоўку прадстаўлення, якой яны прысвяцілі шмат часу. Таксама ён падзякаваў катэхетам парафіі і бацькам маленькіх артыстаў, якія дапамаглі ажыццявіць калядную пастаноўку.

У знак удзячнасці ад парафіяльнай супольнасці дзеці атрымалі салодкія падарункі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі