У перыяд Божага Нараджэння члены гродзенскай супольнасці “Мужчыны святога Юзафа” па традыцыі сабраліся на аплаткавай сустрэчы.
Мужчыны правялі ружанцовую малітву, якой папярэднічала святая Імша. Затым у парафіяльным доме яны падзяліліся аплаткай і павіншавалі адзін аднаго з Нараджэннем Пана. У сустрэчы ўдзельнічаў святар.
Сустрэча сімвалізавала адзінства і братэрства членаў супольнасці. Завяршылася яна агульнай малітвай і благаслаўленнем.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі