Skip to main content

Землякі арцыбіскупа Кандрусевіча павіншавалі яго з днём нараджэння

ng kandrusewicz 3Арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч у межах візіту на сваю малую радзіму, дзе знаходзіўся ў апошні дзень старога года і першы дзень новага, узначаліў Імшу ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад).

На літургіі, у межах якой маліліся асаблівым чынам аб міры ў свеце, арцыбіскуп падзякаваў Богу за чарговы пражыты год і ўсе атрыманыя ласкі.

ng kandrusewicz 1

Паколькі 3 студзеня іерарх адзначаў дзень нараджэння – яму споўнілася 79 гадоў, – пробашч парафіі кс. канонік Віктар Мыслюк і вернікі выказалі яму віншаванні. Яны пажадалі арцыбіскупу, каб ён доўгія гады цешыўся добрым здароўем, а таксама захоўваў уласцівы яму малады запал.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі