Skip to main content

Віншуем нашых братоў праваслаўных з Божым Нараджэннем

art baby jesus barn 1652555З нагоды свята Божага Нараджэння, якое адзначаецца паводле юліянскага календара, выказваем сардэчныя віншаванні ўсім вернікам праваслаўнага вызнання.

Жадаем, каб Божае Нараджэнне было часам аднаўлення і ўмацавання веры, узаемнай дабрыні і надзеі, якая дазваляе з аптымізмам глядзець у будучыню!

Няхай у новым 2025 годзе ва ўсіх нашых дамах і сем’ях, а таксама ва ўсёй нашай краіне ўсталюецца радасная, цёплая, сямейная атмасфера, каб мы і далей здолелі жыць у згодзе і адзінстве і цешыцца дарам міру.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі