25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй узначаліў Эўхарыстыю ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Ва ўрачыстай цэлебрацыі браў удзел біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч і іншыя святары.
У гаміліі біскуп Гуляй назваў святы Божага Нараджэння найперш звеставаннем вялікай любові Бога Айца. Ён, па словах іерарха, дае свайго Сына, каб запэўніць чалавецтва ў сваёй любові.
Біскуп пажадаў, каб святкаванне Нараджэння Збаўцы нанова абудзіла ва ўсіх людзей надзею на тое, што для Яго няма нічога немагчымага і што з Ім усё магчыма.
У канцы Імшы пастыр Касцёла на Гродзеншчыне выказаў віншаванні ўсіх прысутным.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі