Skip to main content

Біскуп Уладзімір Гуляй удзельнічаў у сустрэчы старшыні Гродзенскага гарвыканкама з духавенствам

gorispolkom 219 снежня ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце адбылася працоўная сустрэча мэра Гродна Андрэя Хмеля з пробашчамі каталіцкіх парафій горада і свецкімі прадстаўнікамі парафіяльных супольнасцяў.

У сустрэчы ўдзельнічаў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. У парадку дня разглядаліся працоўныя пытанні.

На сустрэчы біскуп між іншым адзначыў узаемадзеянне паміж Каталіцкім Касцёлам і мясцовымі ўладамі, заснаванае на ўзаемнай павазе, дапамозе і ўменні слухаць адзін аднаго.

Сустрэча завяршылася віншаваннямі, якія старшыня гарвыканкама выказаў з нагоды святаў Божага Нараджэння духавенству і каталіцкім вернікам горада над Нёманам.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі