Skip to main content

У Гродне прайшла аплаткавая сустрэча моладзі катэдральнага касцёла

katedra oplatek 1220 снежня маладыя вернікі гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя сабраліся на аплаткавай сустрэчы.

Сутнасць сустрэчы заключалася ў тым, каб, дзелячыся аплаткай, падзякаваць адзін аднаму і папрасіць адзін у аднаго прабачэння перад святамі Божага Нараджэння, якія Касцёл будзе адзначаць у хуткім часе. На сустрэчы прысутнічала некалькі святароў, узначаліў яе пробашч парафіі кс. канонік Ян Кучынскі.

katedra oplatek 6

Пасля чытання Евангелля і супольнай малітвы настала хвіліна для ўзаемных віншаванняў. Да маладых людзей звярнуліся прысутныя святары. “Кожны са святароў сказаў прыемныя словы, якія кранулі нашы сэрцы”, – распавядаюць удзельнікі.

У віншаваннях і размовах час праляцеў для маладых парафіян хутка. Пад канец сустрэчы ўдзельнікі падзяліся дасягненнямі і вынікамі года, які падыходзіць да завяршэння, і планамі на наступны год.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Агата Фядкевіч