Skip to main content

У Лідзе адбылася аплаткавая сустрэча духавенства

aplatak lida 19 cbs18 снежня ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе прайшла аплаткавая сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Узначаліў сустрэчу біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, у ёй удзельнічала больш за 50 святароў і некалькі законных сясцёр.

Пачалася сустрэча канферэнцыяй, з якой выступіў а. Андрэй Шчупал CSsR, духоўны айцец святароў дыяцэзіі. Спасылаючыся на новую энцыкліку Папы Францішка Dilexit nos, ён нагадаў, што святары і кансэкраваныя асобы пакліканы да Божай любові і павінны паказваць іншым людзям шлях да яе.

aplatak lida 18 cbs

Таксама быў час для адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і магчымасць прыступіць да споведзі.

Біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства ў Лідскім рэгіёне кс. Віталій Сідорка ад імя ўсіх прысутных выказаў віншаванні біскупу Гродзенскаму, пажадаўшы іерарху шмат энергіі ў выкананні функцый, даручаных яму Касцёлам па рашэнні Папы Францішка, а таксама суправаджэння Духа Святога.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падзякаваў духавенству за руплівае служэнне ў сваіх парафіяльных супольнасцях, асабліва ў перыяд Адвэнту. Ён пажадаў прысутным радасных святаў Божага Нараджэння і досведу блізкасці Бога.

Завяршэннем сустрэчы сталі дзяленне аплаткай і супольны абед.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Аляксандра Шчыглінская