14 снежня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску навагрудская парафія св. Арханёла Міхала была ўрачыста ўзнагароджана дыпломам па выніках XXII Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь-2024” у намінацыі “Аб’ект рэлігійнага турызму года”.
У конкурсе па гэтай намінацыі ўдзельнічала каля 200 святыняў розных канфесій з усёй Беларусі.
Конкурс праводзіўся па 13 намінацыях. Сярод яго задач былі стымуляванне развіцця турызму ў Беларусі, узнагароджванне за ўклад у развіццё падарожжаў па краіне, прыцягненне ўвагі да турыстычных аб’ектаў, прапаганда здаровага ладу жыцця, прыцягненне насельніцтва да актыўных формаў адпачынку, папулярызацыя гістарычных славутасцяў, культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі, павышэнне прэстыжу прафесій, занятых у турыстычнай індустрыі, стымуляванне выкарыстання сучасных тэхналогій у турызме.
Дамінік Запаснік, прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі