Skip to main content

Аплаткавая сустрэча духавенства прайшла ў Ашмянах

oplatek oszmiany 116 снежня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах адбылася аплаткавая сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

У сустрэчы ўдзельнічала каля 30 святароў, узначаліў яе біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.

У межах сустрэчы прысутныя выслухалі канферэнцыю “Пакліканыя да любові на падставе энцыклікі Dilexit nos Папы Францішка”, з якой выступіў духоўны айцец святароў дыяцэзіі а. Андрэй Шчупал CSsR. Таксама быў час для адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і магчымасць прыступіць да споведзі.

oplatek oszmiany 3

Біскуп Уладзімір, які сёлета ўпершыню ўдзельнічае ў гэтых сустрэчах у якасці пастыра дыяцэзіі, падзякаваў духавенству за руплівае служэнне ў сваіх парафіяльных супольнасцях, асабліва ў перыяд Адвэнту, які праходзіць цяпер у Касцёле. Іерарх заахвоціў духоўных асобаў быць сапраўднымі сведкамі веры ў тых месцах, куды яны былі пасланы, а таксама пажадаў, каб сустрэча з нованароджаным Езусам напаўняла ўсіх супакоем і радасцю.

Завяршэннем сустрэчы сталі дзяленне аплаткай і супольны абед.

 

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі