З 6 па 8 снежня ў рэкалекцыйным доме мiласэрнасцi ў Сапоцкіне адбыліся адвэнтавыя рэкалекцыі для супрацоўнікаў Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі.
Правёў духоўныя практыкаванні вядомы рэкалекцыяніст а. Аляксандр Жарнасек МІС з Віцебскай дыяцэзіі.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннага таварыства разам з дырэктарам кс. Віталіем Дабраловічам, які стаў на чале дыяцэзіяльнага “Caritas” нядаўна.
Рэкалекцыі давалі магчымасць аднавіць сваё духоўнае жыццё і ўмацаваць веру.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі