У Iўеўскім райвыканкаме адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна са святарамі па пытаннях развіцця этнаканфесіянальнай сферы.
Як паведамляе ivyenews.by, на сустрэчы старшыня райвыканкама Ігар Генец адзначыў, што ў духавенства і ўлады агульная задача – выхаванне насельніцтва ў духу традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, высокай маральнай культуры, якая прадугледжвае павагу да старэйшага пакалення, добразычлівасць, працавітасць і патрыятызм.
“На Іўеўшчыне, так ужо склалася стагоддзямі, у міры і згодзе жывуць прадстаўнікі чатырох канфесій. Гэта адметная рыса стала брэндам нашага раёна”, – сказаў Ігар Генец.
“Адзіным для ўсіх рэлігій з’яўляецца паняцце міру і любові да бліжняга. Значыць, ва ўсіх нас, такіх розных, ёсць агульнае – жаданне жыць з мірам і дабром у душы. Для гэтага трэба прыкласці ўсе намаганні, кожнаму на сваёй ніве”, – дадаў старшыня райвыканкама.