Skip to main content

8 снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе

handshake 3298455 12808 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі будзе адзначацца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.

У Польшчы гэты дзень, які праходзіць па ініцыятыве каталіцкага епіскапату, мае назву Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе і будзе адзначацца ў 25-ы раз. Традыцыйна ён арганізуецца Супольнасцю дапамогі Касцёлу на Усходзе пры сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Польшчы.

Мэта гэтага дня – наданне асаблівай увагі Каталіцкаму Касцёлу, які адраджаецца ў краінах Усходняй Еўропы, Расіі і Цэнтральнай Азіі, а таксама падтрымка ўсялякіх ініцыятываў, што прадпрымаюцца на карысць евангелізацыі Усходу. У яго межах адбываецца збор ахвяраванняў на будаўніцтва і аднаўленне святыняў, катэхетычных памяшканняў, падтрымку евангелізацыйных, душпастырскіх, фармацыйных і дабрачынных ініцыятываў.

Усе вернікі заахвочваюцца да малітвы ў інтэнцыі дабрадзеяў Касцёла, з дапамогай якіх у нашай краіне ўзводзяцца і аднаўляюцца святыні і ажыццяўляюцца розныя душпастырскія праекты.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі