Skip to main content

У Адамавічах з удзелам іерархаў прайшло пахаванне бацькі кс. Паўла Салабуды

pahawanie 45 снежня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат) адбылося пахаванне бацькі пробашча гродзенскай парафіі Святога Духа кс. каноніка Паўла Салабуды – Чэслава Салабуды, які адышоў у вечнасць днём раней на 71-м годзе.

Пахавальную Імшу ўзначаліў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Канцэлебравалі літургію біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска і больш за 70 прэзбітэраў з усіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі.

Біскуп Андрэй Зноска, які вучыўся з ксяндзом Паўлам Салабудам на адным курсе семінарыі, у гаміліі звярнуў увагу на практычныя моманты таго, як перажываць страту блізкага чалавека.

Іерарх нагадаў, што малітва з’яўляецца самым вялікім дарам, які можна даць свайму памерламу блізкаму, і тым, што больш за ўсё патрэбна душы памерлага.

Пасля Імшы цела спачылага было пахавана на мясцовых могілках.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі