6 снежня, ва ўспамін св. Мікалая, біскупа, раратнюю Імшу ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) цэлебраваў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.
Раратнія Імшы, якія з’яўляюцца неад’емным элементам Адвэнту – радаснага часу чакання Нараджэння Пана, – у гэтай парафіі вельмі адметныя, бо на іх збіраецца вялікая колькасць дзяцей, моладзі і дарослых. Удзельнічаючы ў гэтых Імшах, якія пачынаюцца ў 6.30, вернікі рыхтуюцца да ўрачыстасці Божага Нараджэння.
Біскуп пажадаў удзельнікам літургіі, каб наступствамі сустрэчы з Панам, які прыходзіць да іх на Эўхарыстыі ў сваім Слове і сакрамэнтах, і з Маці Божай, асаблівай Правадніцай адвэнтавага чування, для іх сталі Божая ласка і цудоўнае жыццё, поўнае любові да Бога і людзей.
Іерарх удзяліў прысутным пастырскае благаслаўленне на астатнія дні Адвэнту.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі