Skip to main content

Біскуп Кашкевіч узначаліў у гродзенскай катэдры Імшу на пачатак Адвэнту

katedra adwent 111 снежня біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч узначаліў у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя Імшу на пачатак Адвэнту.

Перыяд Адвэнту, якім адкрываецца новы літургічны год і які з’яўляецца падрыхтоўкай да Божага Нараджэння, а таксама нагадвае пра канчатковае прыйсце Пана, пачаўся ў Каталіцкім Касцёле ў гэты дзень.

Такім чынам, для шматлікіх вернікаў, якія сабраліся на літургіі, яна была магчымасцю распачаць Адвэнт малітвай.

katedra adwent 4

Біскуп заахвоціў удзельнікаў Эўхарыстыі добра выкарыстаць гэты перыяд. Ён заклікаў больш часу прысвячаць у Адвэнт малітве і разважанню над Божым словам, удзельнічаць у раратніх Імшах у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, аказваць дапамогу тым людзям, якім яна патрабуецца.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі