Skip to main content

Фотафакт: Імша ў інтэнцыі памерлага кс. Андрэя Горбача адбылася ў Няцечы

horbacz9 лістапада ў парафіі св. Арханёла Міхала ў Няцечы (Лідскі дэканат) маліліся аб вечным супакоі для душы святой памяці кс. Андрэя Горбача. Святар, які адышоў у вечнасць 1 лістапада, выконваў абавязкі пробашча гэтай парафіі з 2000 па 2003 г

Вернікі сабраліся на Эўхарыстыі па запрашэнні адміністратара парафіі кс. Андрэя Бурака ўшанаваць памяць спачылага і ўзнесці да міласэрнага Бога малітву за яго душу.

Многія парафіяне з цеплынёй успамінаюць час, калі ксёндз Горбач служыў у Няцечы. Яны са слязьмі на вачах маліліся за душу свайго былога пробашча, просячы для яго прабачэння грахоў, вечнага супакою і сузірання Бога тварам у твар.

“Паважаны ксёндз Андрэй! Дзякуй табе за тваё святарскае служэнне, за шчырае сэрца і руплівасць на карысць парафіі ў Няцечы. Няхай добры Бог будзе табе ўзнагародай”, – сказаў на літургіі, звяртаючыся да спачылага, адміністратар парафіі.

Кожны першы дзень месяца ў касцёле ў Няцечы будзе цэлебравацца Імша за душу святой памяці ксяндза Горбача. Адміністратар і парафіяне запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да супольнай малітвы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі