9 лістапада вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад) здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат).
Духоўным кіраўніком групы пілігрымаў, якая налічвала 20 чалавек, быў пробашч парафіі кс. канонік Віктар Мыслюк.
У санктуарыі адэльскія парафіяне мелі магчымасць памаліцца перад цудадзейным абразом Суцяшальніцы Засмучаных, на які нядаўна былі ўскладзены кароны, выказаць Маці Божай падзяку, папрасіць аб дапамозе. Таксама яны ўдзельнічалі ў святой Імшы.
Акрамя таго, парафіяне наведалі ў гэты дзень гістарычны касцёл св. Яна Хрысціцеля ў Гальшанах (Ашмянскі дэканат).
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі