10 лістапада ў парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку 13 дзяцей сталі кандыдатамі ў міністранты.
У кандыдаты да служэння ля алтара яны былі прыняты на нядзельнай Імшы.
Пробашч кс. Юрый Жэгарын пажадаў ім як мага лепш падрыхтавацца да ганаровага служэння ля алтара праз удзел у літургіі і прыклад хрысціянскага жыцця.
Усіх прысутных святар заахвоціў маліцца ў інтэнцыі кандыдатаў у міністранты і іх бацькоў, каб яны ўзрасталі ў любові, веры і вернасці Хрысту.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі