Skip to main content

Урачыстасць Усіх Святых у гродзенскай катэдры: “святыя – ліхтар, які паказвае, у якім напрамку рухацца”

usih sw 231 лістападa, ва ўрачыстасць Усіх Святых, калі Касцёл успамінае святых, вядомых і невядомых па імёнах і прозвішчах, у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне цэлебраваў Эўхарыстыю пробашч парафіі кс. канонік Ян Кучынскі.

На малітве сабраліся жыхары горада. Удзельнікі літургіі прасілі святых, сваіх нябесных апекуноў, заступацца за іх і дапамагаць ісці шляхам Езусавых благаслаўленняў, каб калісьці, пасля заканчэння зямной пілігрымкі, таксама апынуцца ў ліку шчаслівых жыхароў нябеснай айчыны.

У гаміліі кс. Кучынскі прапанаваў прысутным падумаць над тым, як часта яны звяртаюцца ў малітве да святых і колькі святых ведаюць.

 usih sw 2

Пробашч парафіі назваў святых ліхтаром, які паказвае, у якім напрамку рухацца. Як дадаў ён, гэтая ўрачыстасць нагадвае, што трэба імкнуцца да святасці. Па словах ксяндза Яна, ніякую матэрыяльную рэч, здароўе ці шчасце, немагчыма забраць з сабой падчас смерці – “шчасце будзе тады, калі ўбачым Бога тварам у твар”, “мэтай з’яўляецца вечнасць-святасць”.

Пасля Iмшы адбылася жалобная працэсія па касцёле. На кожным з пяці прыпынкаў працэсіі вернікі маліліся за ўсіх, хто скончыў зямную вандроўку і на шляху да неба затрымаўся ў чыстцы, каб перанесці пакаранне за грахі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Агата Фядкевіч