Skip to main content

Адышоў у вечнасць тата ксяндза Артура Ляшнеўскага SDB

candles 492171 1280 2 1Супольнасць салезіянаў ксяндза Боско ў Беларусі са смуткам паведамляе, што раніцай 31 кастрычніка на 60-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Віктар Ляшнеўскі, тата ксяндза Артура Ляшнеўскага SDB, пробашча салезіянскай парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.

Пахаванне спачылага адбудзецца 2 лістапада ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вішневе (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат).

Пачатак пахавальнай святой Імшы ў 14.30.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…