Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
Дзякуем за дар першага ў гісторыі біскупа Гродзенскага. У катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася св. Імша падзякі за служэнне біскупа Аляксандра Кашкевіча. Іерарх даў разгоргорнутае інтэрв’ю для “Слова Жыцця”, дзе распавёў пра пачаткі біскупскай паслугі і тое, якім бачыць сучасны Касцёл.
У Барунах усклалі кароны на цудадзейны абраз. У дыяцэзіяльным санктуарыі на Ашмяншчыне адбылося каранаванне абраза Маці Божай, якая больш за тры стагоддзі ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных.
Першасны пошук генеалагічнай інфармацыі. Якія дакументы неабходны для пачатку даследавання сямейнай гісторыі і як інтэрв’юіраваць сваякоў, – распавядае генеалог.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Шукайце газету з 27 кастрычніка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).