Skip to main content

Фотафакт: біскуп Кашкевіч цэлебраваў Імшу падзякі ў барунскім санктуарыі

kaszkewicz baryne 123 кастрычніка біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч наведаў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах, дзе нядаўна адбылося каранаванне цудадзейнага абраза Маці Божай, якая больш за тры стагоддзі ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных.

У санктуарыі іерарх узначаліў Імшу падзякі за ласку ўскладання карон на абраз, якое было здзейснена па яго рашэнні.

Разам з ім літургію канцэлебравалі кусташ санктуарыя кс. Павел Паўлюкевіч, канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Аляксандр Мацкевіч і пробашч гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа кс. канонік Ян Пузына.

Для біскупа Аляксандра гэта была таксама нагода для малітвы падзякі за больш чым 33 гады служэння ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі