Skip to main content

Каталіцкі святар павіншаваў сем’і на ўрачыстым прыёме ў Іўі з нагоды Тыдня бацькоўскай любові

iue kanfesii 5Прадстаўнікі розных рэлігій узялі ўдзел ва ўрачыстым прыёме, які прайшоў у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу і быў прысвечаны Тыдню бацькоўскай любові. Прадстаўніком Каталіцкага Касцёла быў пробашч парафіі святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах (Іўеўскі дэканат) кс. Артур Валчкевіч.

Як паведамляе ivyenews.by, на прыём былі запрошаны сем’і, годныя павагі, людзі, якія пражылі разам шмат гадоў у любові і згодзе, людзі, якія выхавалі выдатных дзяцей і ўнукаў.  Тыдзень бацькоўскай любові, які праходзіць у Беларусі з 14 да 21 кастрычніка – з Дня маці да Дня бацькі – стаў нагодай, каб яшчэ раз сказаць словы любові і ўдзячнасці самым родным і блізкім людзям, аддаць даніну павагі за любоў і шчодрасць бацькоўскіх сэрцаў.

На прыёме са словамі віншаванняў і падзякі звярнуліся да сем’яў старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец і пракурор Іўеўскага раёна Аляксандр Шырокіх. Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі рэлігій – кс. Артур Валчкевіч, а таксама імам мусульманскай абшчыны Адам Радзецкі і настаяцель праваслаўнага храма святога пакутніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага ў Іўі протаіерэй Вячаслаў Пашкевіч.