13 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) памаліліся на Эўхарыстыі за ўсіх маці напярэдадні іх свята, якое адзначаецца ў нашай краіне.
Таксама маліліся за людзей культуры.
Молячыся за мам, прасілі для іх шчодрасці Божых дароў і сіл, патрэбных для выканання штодзённых абавязкаў, а найперш для выхавання новых пакаленняў.
У канцы літургіі дзеці выказалі сваім мамам віншаванні.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: с. Таццяна Касабуцкая