Skip to main content

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz018Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)

Несці Евангелле ў свет. У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла навуковая канферэнцыя “Новая евангелізацыя ў кантэксце дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі”.

Досвед вашага народа я заўсёды буду несці з сабою. На завяршэнне сваёй місіі ў якасці Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч даў спецыяльнае інтэрв’ю для “Слова Жыцця”.

Як пераадолець страх няўдачы? Чаму памыляцца нармальна і як настройваць сябе перад важнымі пераменамі, – разважае псіхолаг.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету з 13 кастрычніка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская