Skip to main content

Часовы павераны ў справах Святога Пасаду наведаў гродзенскую парафію

ks kszystaf 136 кастрычніка парафію Святога Духа ў Гродне наведаў Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Беларусі кс. прэлат Кшыштаф Сэрока.

Гэтая падзея была прыемным сюрпрызам як для старэйшых, так і для малодшых парафіянаў. Прысутнасць прадстаўніка Апостальскай нунцыятуры сярод вернікаў адной з маладых парафій Гродна стала доказам адзінства паміж Святым Пасадам і лакальным Касцёлам на Беларусі.

Ксёндз прэлат цэлебраваў у парафіі святую Імшу, у якой удзельнічала вялікая колькасць дзяцей, моладзі і маладых сужэнцаў, што не магло не ўразіць дыпламата.

ks kszystaf 4

Пробашч кс. канонік Павел Салабуда выказаў словы вялікай удзячнасці за гонар прымаць дастойнага госця і за кожную падтрымку нунцыятуры ў будаванні як матэрыяльнай парафіяльнай святыні, так і жывога Касцёла. Самыя малодшыя вернікі ў канцы Эўхарыстыі таксама падзякавалі ксяндзу прэлату за малітву разам з імі, запэўнілі ў сваіх малітвах, перадалі прывітанне для Святога Айца і запрасілі яго ў Гродна.

Пасля Імшы пробашч пазнаёміў прадстаўніка нунцыятуры з этапамі будаўніцтва парафіяльнага касцёла.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі