Эксцэленцыя, дарагі біскуп Уладзімір!
Мы вельмі цешымся рашэнню Святога Айца Францішка, які ў літургічны ўспамін св. Гераніма, доктара Касцёла, што прычыніўся да папулярызацыі Святога Пісання, прызначыў Вас пастырам нашай дыяцэзіі!
Пан Бог адарыў Вас шматлікімі інтэлектуальнымі талентамі і духоўным досведам. Мы перакананы, што цяпер гэтымі дарамі яшчэ больш узбагаціцца наша дыяцэзія, а дзякуючы абвяшчэнню Добрай Навіны мы яшчэ лепш пазнаем Хрыста і, чытаючы Святое Пісанне, будзем імкнуцца пасябраваць з Ім.
З усяго сэрца жадаем, каб Ваша служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі было плённым. Няхай здароўе заўсёды будзе моцным, а Створца адорвае сіламі духу і цела, так патрэбнымі для кіравання духавенствам і свецкімі вернікамі дыяцэзіі.
Няхай Пан Бог ніколі не шкадуе сваёй ласкі, каб Вы маглі як найлепш выконваць даручаную Вам адказную задачу – быць узорам для свайго статку.
З надзеяй на плённую супольную дзейнасць,
супрацоўнікі аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі