Skip to main content

Дзякуем біскупу Аляксандру за 33 гады пастырства ў нашай дыяцэзіі!

jubilej biskup 26Эксцэленцыя, глыбокашаноўны біскуп Аляксандр!

Aд імя ўсіх супрацоўнікаў аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі хочам падзякаваць за кіраўніцтва нашым мясцовым Касцёлам з моманту заснавання дыяцэзіі.

Дзякуем за разуменне, адкрытасць і вялікую дабрыню да ўсіх, хто ўтварае сродкі масавай інфармацыі нашай дыяцэзіі.

На чарговыя гады жыцця жадаем Вашай Эксцэленцыі знаходзіць ва ўсіх рэчах радасць, глядзець на ўсё са спакоем і згодай духу, у перакананні, што Бог з’яўляецца Панам гісторыі.

Няхай радасць і здароўе спадарожнічаюць Вам на самыя доўгія гады, каб Вы маглі цешыцца шчодрымі плёнамі свайго больш чым 33-гадовага пастырскага служэння на Гродзеншчыне.

З удзячнасцю i малітвай,

супрацоўнікі аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі