Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам павядамляе, што 29 верасня адышла ў вечнасць Яніна Міх, маці кс. каноніка Цэзарыя Міха, пробашча парафіі св. Юзафа, Рамесніка, у Скідзелі і афіцыяла дыяцэзіяльнага суда ў Гродне.
Пахаванне адбудзецца ў аўторак 1 кастрычніка ў парафіі Найсвяцейшага Збаўцы ў Рыках (Польшча, Седлецкая дыяцэзія, Рыкі, ul. Wspólna 3, 08-500) у 14.00 па польскім часе.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…