Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
Святы Міхале Арханёле, будзь нам абаронаю! У гонар князя нябесных войскаў пасвечаныя многія касцёлы ў Гродзенскай дыяцэзіі. Пераважная большасць з іх мае старадаўнюю гісторыю, некаторыя сёлета святкуюць вялікія юбілеі.
Дыяцэзіяльная сям’я павіншавала ардынарыя з юбілеем. У дзень свайго 75-годдзя біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў св. Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Чаму важна ведаць гісторыю свайго роду? Пра працэс аднаўлення гістарычнай “тканіны” распавядае генеалог.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Шукайце газету з 29 верасня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).